Кіеў пайшоў на саступкі. Жэнеўскія дамоўленасці ды Вялікдзень «паставілі на паузу» антытэрарыстычную аперацыю


Улада гатовая даць украінскім рэгіёнам фінансавую і эканамічную аўтаномію.

«Урад гатовы змяніць Бюджэтны і Падатковы кодэксы і напоўніць адпаведным фінансавым рэсурсам кожны ўкраінскі рэгіён», – заявіў сёння кіраўнік ураду Арсеній Яцэнюк.

«Украінскі ўрад гатовы да правядзення ўсёабдымнай канстытуцыйнай рэформы, што замацуе паўнамоцтвы рэгіёнаў, згодна з якой будуць зліквідаваныя абласныя і раённыя дзяржадміністрацыі», – сказаў прэм’ер Украіны.

У сваю чаргу выканальнік абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў паабяцаў амністыю сепаратыстам, якія складуць зброю.

Кіраўніцтва Украіны таксама пастанавіла прыпыніць антытэрарыстычную аперацыю супраць сепаратыстаў. Служба бяспекі прыняла адпаведнае рашэнне у сувязі з Вялікаднём і вынікамі жэнеўскай сустрэчы, падчас якой усе бакі канфлікту вырашылі прыпыніць сілавыя дзеянні.

Варта адзначыць, што прынятыя рашэнні, звязаныя з ліквідацыяй абласных і гарадскіх адміністрацыяў, патрабуюць унясення зменаў ва ўкраінскую Канстытуцыю, якую, на думку кіраўніка ПАРЕ Ана Брасэра, варта «мадэрнізаваць» да 25 траўня – дня пазачарговых выбараў новага прэзідэнта Украіны.

ЮВ паводле unian.net

Глядзі таксама
Каментары