Легендарная Масяня звар’яцела пасля прагляду расейскага ТБ і паехала ў «Гейропу»


Дысідэнцкія антырасейскія матыўчыкі ды ідэалагічна шкодныя метафары трапілі ў мультфільм «Масяня. Эпизод 121. Будапешт».

Аўтар мультфільму Алег Куваеў пасля з’яўлення новай «Масяні» ў інтэрнэце, не хаваючы іроніі ды сцёбу над уладаю Расеі, папрасіў прабачэння ў «партыі» за выкарыстанне «недарэчнага» гумару. «У сваё апраўданне паспрабую прамямліць, што мая неўспрымальнасць прамыўкі мазгоў – неад’емная частка маёй прыроднай выродлівасці. Безумоўна, прайду курс 24-гадзіннага лячэння пры дапамозе ідэалагічна правільных і зацверджаных праграмаў расейскага тэлебачання цягам паўгода», – напісаў у артыкуле на «Snob.ru» стваральнік «Масяні» Алег Куваеў.

{movie}Легендарная Масяня звар’яцела пасля прагляду расейскага ТБ і паехала ў «Гейропу»|right|15982{/movie}

ЮВ паводле snob.ru

Стужка навінаў