У Сімферопалі падпалілі офіс прапуцінскай партыі «Единая Россия»


«Партызаны» кінулі ў акно «кактэйль Молатава».

Паводле інфармацыі мясцовых праваахоўных органаў, ніхто не пацярпеў, згарэла толькі частка кухні.

Сёлета тэрыторыю Крыму далучылі да Расеі. Пасля ўводу на тэрыторыю паўвыспы расейскага вайсковага кантынгенту ў сепаратысцкай рэспубліцы прайшоў рэферэндум, на якім 97 % прагаласавалі за ўваход у склад РФ. Ужо пасля далучэння да Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што наяўнасць расейскіх вайскоўцаў была абгрунтаваная неабходнасцю забяспечыць празрыстасць і дэмакратычнасць незаконнага з пункту гледжання Кіева і міжнароднай супольнасці рэферэндуму.

ЮВ паводле investigator.org.ua

Стужка навінаў