«Я буду казаць, а ты будзеш яе гвалціць! Цалуй яе! Хрыстос уваскрос!»


Жырыноўскі абразіў журналістку. Справаю зоймецца думская камісія ў этыцы.

Сяргей Нарышкін, спікер Дзярждумы РФ, даручыў камісіі ў пытаннях дэпутацкай этыкі разгледзець інцыдэнт з абразаю ладарам ЛДПР журналістаў падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі, паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкаю на намесніка старшыні камісіі Андрэя Андрэева.

Падчас прэсавай канферэнцыі, у якой браў удзел адыёзны расейскі палітык Уладзімір Жырыноўскі, карэспандэнтка выдання «Россия сегодня» задала пытанне, ці варта ўводзіць санкцыі супраць Украіны, якая забараніла ўезд расейскіх грамадзянаў на сваю тэрыторыю. Пачуўшы пытанне, Жырыноўскі пачаў абражаць журналістку. «У яе няма мужыка, няма каханка, сексу», – супакоіць парламентара вырашыла журналістка агенцтва «Интерфакс». У выніку дэпутат накінуўся і на яе. «Прэч адсюль, лесбіянкі чортавы. Фурыі! Заўтра ў вас не будзе працы», – крычаў на жанчын Жырыноўскі.

{movie}Жырыноўскі абразіў журналістку|right|15981{/movie}

ЮВ паводле ИТАР-ТАСС

Глядзі таксама
Каментары