Сепаратысты назвалі ўмовы раззбраення


Паводле рушэнцаў, яны гатовыя пакінуць адміністрацыйныя будынкі толькі пасля ліквідацыі Майдану, вызвалення іхных прыхільнікаў, а таксама згоды на правядзенне рэферэндуму аб вызначэнні статусу рэгіёнаў.

Прарасейскія сепаратысты складуць зброю, толькі калі «незаконная» ўлада Кіева сыдзе ў адстаўку і вызваліць парламент і Адміністрацыю прэзідэнта. Пра гэта заявіў прадстаўнік самаабвешчанай «Данецкай Народнай Рэспублікі» Аляксандр Гняздзілаў.

Свае ўмовы вылучаюць і сілы самаабароны Данбасу. Паводле прадстаўніка самаабароны Міраслава Рудэнкі, рушэнцы гатовыя скласці зброю тады, калі спыняцца напады кіеўскіх сілавікоў і з’явіцца магчымасць даць актывістам расейскае грамадзянства.

Украінскі ўрад падрыхтаваў праект Закону аб амністыі сепаратыстаў, якія захапілі дзяржаўныя будынкі. Вызваленне ад крымінальнай адказнасці магчымае пры адной умове: калі рушэнцы дабравольна здадуць зброю.

Афіцыйныя будынкі застаюцца захопленыя не менш як у дзевяці гарадах на ўсходзе Украіны, сярод іх – Данецк, Горлаўка, Марыупаль, Краматорск, Славянск.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў