«Вялікая бядота заўсёды спараджала вялікае багацце. Яно прымушае людзей хацець жыць»


У Мексіцы на 87 годзе пайшоў з жыцця адзін з найлепшых пісьменнікаў XX стагоддзя – Габрыель Гарсія Маркес.

Знакаміты калумбійскі пісьменнік і журналіст, уладальнік Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры доўгі час цяжка хварэў. Яшчэ ў 1989 годзе дактары выявілі ў Маркеса ракавую пухліну ў лёгкіх – пісьменнік паліў па тры пачкі цыгарэтаў за дзень. Некалькі дзён таму яго выпісалі з клінікі ў Мэхіка, дзе ён праходзіў курс лячэння антыбіётыкамі ў сувязі з лёгачнай інфекцыяй ды абязводжаннем арганізму.

Апошнія некалькі гадоў у пісьменніка былі праблемы з памяццю, праз якія ён больш не мог пісаць.

Валер Буйвал, даследчык заходнееўрапейскага мастацтва пра Габрыелья Гарсія Маркеса

{movie}В. БУйвал пра Маркеса|right|16061{/movie}

Маркес – адзін з найлепшых пісьменнікаў лацінаамерыканскага «літаратурнага феномену» 1960-х гадоў, прадстаўнік «магічнага рэалізму». Найбольш вядомыя ягоныя творы – раман «Сто гадоў адзіноты», «Восень патрыярха» і «Палкоўніку ніхто не піша».

На беларускую мову перакладзены раман «Каханне падчас халеры», урывак з раману «Успамін пра маіх сумных прастытутак», некалькі навелаў з кнігі «Дванаццаць дзіўных навелаў». Ягоныя творы не раз экранізавалі.

У сувязі са смерцю пісьменніка ў Калумбіі абвесцілі трохдзённую жалобу. Развітанне з Габрыелем Гарсія Маркесам пройдзе 21 красавіка ў Мэхіка. Ягонае цела крэміруюць.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў