Душэўны бізнес


https://youtu.be/0rcfLZr_0to
Вялікдзень усё бліжэйшы. Кожны рыхтуецца да святаў у свой спосаб. У Бараўлянах кіпіць праца на фабрыцы вырабу святочных свечак. Наталля Шабуневіч і Таццяна Барысава, сузаснавальніцы бізнесу, не толькі зарабляюць, але і даюць магчымасць усім ахвотным паспрабаваць сябе ў ролі свечачнага майстра.

Як зрабіць сапраўдную свечку да Вялікадня? Глядзіце ў відэаматэрыяле, а таксама ў онлайн-трансляцыі кожны чацвер а 20:30 і ў архіве праграмы “Рэпартэр”.

{movie}Душэўны бізнес. Як у Бараўлянах ствараюць святочныя свечкі да Вялікадня. |right|15979{/movie}

Таццяна Барысава
кажа, што ідэя фабрыкі нарадзілася ад звычкі прывозіць сувеніры з розных краінаў свету: «Мы любім падарожнічаць з Наталляй. Хацелася прывозіць нешта, і кожны набываў тое, што яму падабаецца. Наталля, напрыклад, набывала сувеніры. А я збірала свечкі».

Для абучэння персаналу фабрыкі свечачнаму майстэрству ў Бараўляны прыехалі адмыслоўцы з Екацярынбургу. Паводле Таццяны, не ўсё адразу складвалася як хацелася, аднак з часам праца стала лягчэйшаю і цікавейшаю: «Тэхналогію рэзкі свечак не праблема знайсці ў інтэрнэце, і мы пастанавілі, што не трэба рабіць з гэтага тайны, а наадварот, каб людзі адчулі сваймі рукамі, што гэта такое. Таму мы зрабілі для нашых кліентаў майстар-класы».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары