Польскі прэм’ер параіўся з Лукашэнкам


У тэлефоннай размове Аляксандр Лукашэнка і Дональд Туск абмяркоўвалі развіццё міжнароднай сітуацыі ў сувязі з падзеямі ўва Украіне, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Польшчы пацвердзіў журналістам, што цягам апошніх гадзінаў размаўляў пра сітуацыю ўва Украіне з Лукашэнкам. «Гэта першая такога кшталту размова, у сувязі з драматычнымі падзеямі ўва Украіне», – адзначыў Дональд Туск. Апошні раз Лукашэнка размаўляз з Тускам пасля разгрому Плошчы ў 2010 г.

Апроч перамоваў з Лукашэнкам на тую ж тэму кіраўнік польскага ўраду правёў кансультацыі з прэм’ерам Канады Стывэнам Гарпэрам, а таксама з прэм’ер-міністрам Украіны Арсеніем Яцэнюком і кіраўніком Еўракамісіі Жузэ Барозу.

ЮВ, belsat.eu, РАР

Стужка навінаў