Падарожнік вакол свету пабаяўся ехаць праз Украіну


Рычард Эванз з Вялікай Брытаніі збіраецца праехаць на ровары 24 тыс. км і пабываць у 21 краіне.

За плячамі ў 53-гадовага брытанца ужо 2 тыс. км. З Лондану Эванз выехаў 5 красавіка. Вандроўнік ужо пабываў у Галандыі, Нямеччыне і Польшчы. «Спачатку планаваў ехаць праз Украіну, бо грамадзяне Вялікай Брытаніі не мусяць клапаціцца пра візы, але там такая сітуацыя… пастанавіў ехаць праз Беларусь», – тлумачыць Эванз. «Было цяжка атрымаць беларускую візу», – распавядае брытанец раварыстам з Гомля. Адсюль Эванз накіруецца ў Расею, а пасля – у Тайланд.

ЮВ паводле БелаПАН

Стужка навінаў