Расейскіх мужчынаў не пусцяць ува Украіну


Авіякампанія «Аэрафлот» паведаміла, што ўлады Украіны наклалі абмежаванні на ўезд у краіну грамадзянаў Расеі мужчынскага полу.

У мінанні мяжы будуць адмаўляць усім грамадзянам Расеі мужчынскага полу ўзростам ад 16 да 60 гадоў. Забарона не закране лётных і кабінных экіпажаў, а таксама інжынерна-тэхнічнага персаналу авіякампаніяў.

Выключэнне дазволена расейцам, якія падарожнічаюць сем’ямі з дзецьмі. Акрамя таго, абмежаванні на ўезд уводзяцца для ўкраінцаў мужчынскага полу узростам ад 16 да 60 гадоў, зарэгістраваных на тэрыторыі Крыму і гораду Севастопаль.

У памежнай службе гэту інфармацыю зняпраўдзілі ды растлумачылі, што ня раяць усім замежнікам ехаць ва Украіну ў сувязі з антытэрарыстычнай аперацыяй, якая працягваецца ў краіне.

Паводле «РИА Новости», беларускія авія- і чыгуначныя кампаніі пакуль не атрымлівалі апавяшчэнняў пра забарону расейцам на ўезд ува Украіну.

ДР, belsat.eu



Стужка навінаў