КДБ падлучае сваіх шпіёнаў дзеля «разгрузкі складоў»


Польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) заяўляе, што самыя актыўныя шпіёны ў Польшчы – гэта працаўнікі беларускага КДБ і расейскай Службы вонкавай выведкі. Беларускія шпіёны канцэнтруюць свае высілкі ў гаспадарчай галіне.

«Цікава гучаць таксама фрагменты, што датычаць актыўнасці шпіёнаў Аляксандра Лукашэнкі. З назіранняў ABW вынікае, што яны таксама канцэнтруюць высілкі на польскай гаспадарцы. Ангажуюцца ў пошук у нас рынкаў збыту для сваіх тавараў. Шукаюць польскіх бізнесоўцаў, якія былі б гатовыя інвеставаць у Беларусі, і нават спраўджваюць, як могуць атрымаць дапамогу з бюджэту Еўразвязу», – піша газета «Dziennik» у матэрыяле, што прысвечаны справаздачы польскіх спецслужбоўцаў за мінулы год.

У справаздачы гаворыцца, што «польскі кірунак» для беларускай выведкі – адзін з прыярытэтных. «Выведка Беларусі спрабавала атрымаць звесткі, што датычаць такіх галінаў, як польскі збройны сектар, функцыянаванне польскага войска, структуры сістэмы ўнутранай бяспекі Польшчы», – гаворыцца ў справаздачы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў