«Папраўчыя» катаванні


Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу, у народзе – проста «хімія». Якімі метадамі міліцэйскае кіраўніцтва дамагаецца, каб вязень «стаў на пуць выпраўлення»? Журналісты «Маю права» атрымалі доказы таго, што жорсткае збіццё – звычайны інструмент у арсенале праваахоўнікаў.

{movie}«Папраўчыя» катаванні|right|15953{/movie}

На «хімію» трапляюць тыя, хто здзейсніў няцяжкія правапарушэнні. «Калі ты падымеш сваю мазгаўню вышэй за дазволенае, я табе знясу яе за дзве секунды» – гэта фрагмент размовы, з лаянкаю праз слова, якую начальнік папраўчай установы адкрытага тыпу № 55 у Менску Аляксей Цвяцінскі правёў з асуджаным Ігарам Якавенкам. Дадатковы вынік «размовы» – чэрапна-мазгавая траўма ў вязня, якога ў дадатак кінулі ў камеру.

Праваабаронцы склалі скаргу на кіраўніка «хіміі» ды ягонага намесніка, што ладзілі «размову». Але не мінула і месяца, як праваабаронцам паведамілі пра чарговае збіццё асуджанага. З прычыны жорсткага стаўлення той вырашыў уцячы. Здарылася гэта ў наваполацкай папраўчай установе № 15.

«Як толькі прывялі ў кабінет, сказалі сесці. Зачынілі дзверы, і адразу я адчуў удар у грудзі, ад якога я ўпаў на падлогу разам з крэслам. Потым пачалі збіваць партупеяй і крычаць: «Ты ў мяне дабегаўся, я табе спакойнага жыцця тут больш не дам», – распавядае вязень Артур Касцюкевіч.

Неабсяжная ўлада над зняволенымі стварае вялікую небяспеку і часам даводзіць да трагедыі. «Здараюцца і смяротныя выпадкі», – падкрэслівае праваабаронца Алена Красоўская-Каспяровіч. Летась розгалас атрымала смерць у СІЗА зняволенага Ігара Пцічкіна.

Глядзіце больш у праграме «Маю права».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў