Узнагарода за злоўленага расейскага дыверсанта – $ 10 000


«У нас прапанова, – напісаў у сацыяльных сетках намеснік кіраўніка Днепрапятроўскай вобласці Барыс Філатаў. – За кожнага перададзенага «зялёнага чалавечка», ён жа найміт, што ступіў на нашую агульную зямлю і што спрабуе развязаць братазабойчую вайну, – узнагарода 10 000 долараў ЗША». Мяркуецца, што прафінансуе гэтую акцыю кіраўнік Днепрапятроўшчыны, заможны бізнесовец Ігар Каламойскі.

Барыс Філатаў таксама прапанаваў узнагароду за здадзеную зброю: за аўтамат – $ 1000, кулямёт – $ 1500, гранатамёт – $ 2000. За кожны вызвалены і перададзены пад ахову адміністрацыйны будынак – узнагарода $ 200 000.

Хто такія «зялёныя чалавечкі»?

Паводле Службы бяспекі Украіны, сепаратыстамі на ўсходзе краіны кіруюць кадравыя афіцэры расейскай выведкі. Менавіта іх вінавацяць ва ўзбраенні, падрыхтоўцы і каардынацыі дзеянняў мясцовых сепаратыстаў.

«Баявы расейскі спецназ – байцы 45-га асобнага гвардзейскага выведчага палка спецыяльнага прызначэння, што дыслакуецца ў Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласці, бяруць на сябе найбольш «вострыя» моманты супрацьстаяння з украінскімі праваахоўнікамі ды вайскоўцамі», – паведамляе СБУ.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў