Як, напаўшы на Украіну, Пуцін даў козыры Лукашэнку


Чаму расце рэйтынг Лукашэнкі? Што змушае ўсё больш беларусаў «хацець у Расею»? Гэта тлумачыць палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

{movie}Як, напаўшы на Украіну, Пуцін даў козыры Лукашэнку. Аляксандр Класкоўскі ў “Гарачым каментары”|right|15941{/movie}

«Гэты трэнд быў чаканы на фоне драматычных украінскіх падзеяў. Беларусы, у якіх сядзіць у падкорцы тэза «абы не было вайны», пачалі мацней цаніць славутую беларускую стабільнасць. У грамадстве пачынае ўзрастаць попыт на «моцную руку». Лукашэнку ўкраінскі раздрай даў дадатковыя пі-араўскія козыры. Як кажуць рускія, «кому война, кому – мать родна», – сказаў госць праграмы «Гарачы каментар».

Папулярнасць Аляксандра Лукашэнкі расце – ягоны электаральны рэйтынг павысіўся за апошнія 5 месяцаў ажно на 5 адсоткавых пунктаў. Таксама зрабілася больш тых беларусаў, што давяраюць Аляксандру Лукашэнку, – 45, 9 %, яшчэ 5 месяцаў таму гэты паказнік складаў 37,7 %. Таксама расце колькасць тых, хто ў выпадку правядзення рэферэндуму аб аб’яднанні з Расеяй прагаласаваў бы «за».

«Тыя, хто цяпер гатовы аддаваць галасы за Лукашэнку, не тое што лічаць яго ідэальным кіраўніком. Яны абіраюць «знаёмы варыянт» – чалавека, які трымае краіну ў руках. Лукашэнка на гэтым па-майстэрску грае – ён некалькі разоў казаў «дайце нам Украіну – мы там за год навядзем парадак», – зазначыў Аляксандр Класкоўскі.

Што да жадання значнай часткі беларусаў далучыцца да Расеі, эксперт тлумачыць гэта «прамываннем мазгоў» праз расейскую прапаганду ў медыях.

Глядзіце больш – у праграме «Гарачы каментар».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў