Алесь Баразенка са Славянску: Расейцы камандуюць мясцовымі сепаратыстамі


«У горадзе вельмі шмат добра ўзброеных байцоў гэтак званай Самаабароны. У іх не толькі аўтаматы Калашнікава, але і снайперскія вінтоўкі СВД, гранатамёты. Сярод іх вельмі лёгка пазнаць людзей, што дзеялі ў Крыме – адзін з кіраўнікоў такой брыгады, калі даваў нам інтэрв’ю, спачатку выпадкова назваў сябе прадстаўніком Самаабароны Крыму», – перадае са Славянску (Данецкая вобласць) наш карэспандэнт Алесь Баразенка.

{movie}Алесь Баразенка са Славянску: Расейцы камандуюць мясцовымі сепаратыстамі|right|15940{/movie}

Журналіст «Белсату» перакананы, што мясцовымі сепаратыстамі кіруюць расейскія вайскоўцы, і зазначае, што адрозніць іх можна паводле лепшай экіпіроўкі, узбраенні ды падрыхтоўцы.

Наш карэспандэнт пацвердзіў інфармацыю, што мяцежнікам удалося атрымаць 7 адзінак баявой тэхнікі. «Яна цяпер стаіць на галоўнай плошчы Славянску, і горад цалкам кантралюецца сепаратыстамі», – дадаў ён.

Паводле Алеся Баразенкі, у горадзе адносна спакойна, шмат мясцовых жыхароў прыйшлі на плошчу, каб паглядзець на вайсковую тэхніку.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў