Данецкія дэпутаты ўсіх узроўняў прагаласавалі за правядзенне рэферэндуму 25 траўня


Надзвычайны з’езд дэпутатаў усіх узроўняў Данецкай вобласці ад Партыі рэгіёнаў прагаласаваў за правядзенне рэферэндуму ў дзень правядзення прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне 25 траўня.

Раней, прадстаўнікі ўзброеных сепаратыстаў заяўлялі пра запланаваны рэферэндум 11 траўня.

У хуткім часе у самаабвешчанай рэспубліцы мае паўстаць Цэнтральная выбарчая камісія, паведамляе дэпутат Данецкай аблрады Ірына Папова.

Паводле яе, спіс чальцоў ЦВК Данецкай народнай рэспублікі ўжо рыхтуецца. Апроч таго, дэпутат паведаміла, што на гэты момант ужо вядома, якія пытанні будуць вынесуць на рэферэндум. «Першае, хутчэй за ўсё, будзе гучаць так: Ці згодныя вы на стварэнне Данецкай рэспублікі? Другое: у складзе якой дзяржавы мусіць быць Данецкая рэспубліка – Украіны ці Расеі?», – цытуе словы дэпутата Ірыны Паповай «Gazeta.ua».

Сёння ў след за данецкімі сепаратыстамі пра стварэнне ўласнай рэспублікі заявілі і нешматлікія прадстаўнікі адэскага «Антымайдану». «З сённяшняга дня Адэская вобласць абвяшчаецца Адэскаю народнаю рэспублікаю, дзе ўлада належыць народу, які жыве на яе тэрыторыі», – гаворыцца ў заяве на старонцы «Антымайдану».

Zrzut ekranu 2014-04-16 o 16.20.14

Сцяг адэскіх сепаратыстаў

Тым часам былы старшыня Луганскага апеляцыйнага суда, звольнены ў 2011 г., Анатоль Візір абвясціў сябе «нова абраным прэзідэнтам Паўднёва-Усходняй Украіны» і звярнуўся да вольных грамадзян федэратыўнай рэспублікі Данбас.

{movie}”Прэзідэнт” “Данецкай народнай рэспублікі”|right|15939{/movie}

ЮВ паводле Gazeta.ua

Стужка навінаў