Хто давёў да адчаю жыхароў Данбасу, што яны "з гора" пачалі займаць будынкі?


Адміністрацыйныя будынкі ў Данбасе захопліваюць даведзеныя да адчаю мясцовыя жыхары, заўважыў міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў. Праграма “Тэатр ваенных дзеянняў”.



На даным з відэа, што ўдалося зняць у Данбасе, бачна, як гэтыя «даведзеныя да адчаю» людзі дручкамі б’юць па аўтамабілях сваіх землякоў. Калі ў іх запыталі, што яны робяць, тыя адказалі, што караюць бандэраўцаў.

{movie}Хто давёў да адчаю жыхароў Данбасу, што яны “з гора” пачалі займаць будынкі? |right|15937{/movie}

«Тут жа Данбас, дзе вы бачылі бандэраўцаў», – запыталіся ў іх. «Ды вы, хахлы, – усе підарасы-бандэраўцы», – пачуўся адказ.

«Не зразумела, яны самі сябе «хахламі» называюць?» – дзівіўся Крумкач з праграмы «Тэатр ваенных дзеянняў».

«Мясцовыя жыхары настолькі адчаяліся, што пайшлі ў найбліжэйшае сельпо і купілі сабе форму «зялёных чалавечкаў», а потым з гора пачалі захопліваць адміністрацыйныя будынкі», – іранізуе іншы вядоўца – рэжысёр Юрый Хашчавацкі.

Больш – у праграме «Тэатр ваенных дзеянняў», іншыя выданні якой можна знайсці у архіве праграмаў.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў