Мова «з-пад палкі»? Спрэчка Беленькага і Кібальчыч


У беларускім грамадстве, перадусім – у расейскамоўным асяроддзі, ёсць такі стэрэатып: калі ты беларускамоўны, то ты – «бэнээфавец». І як павялося ў беларускім грамадстве, калі ёсць праблема – шукаюць вінаватых. І знаходзяць.

{movie}Спрэчка Беленькага і Кібальчыч (фрагмент “Чорным па белым”) |right|15936{/movie}

У гэтым выпадку вінаватымі маюць быць беларускія нацыяналісты, якія праз агрэсіўныя паводзіны выклікалі такі стэрэатып. З гэтага вынікае пытанне: ці магчымы гвалт на карысць? Ці можа быць культура «з-пад палкі»? Госці праграмы «Чорным па белым» – намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі ды журналістка, заснавальніца курсаў «Мова ці кава» Кацярына Кібальчыч шукаюць адказы на гэтыя пытанні.

Апазіцыйны палітык патлумачыў, што азначала ягоная заява ў Курапатах аб тым, што, размаўляючы па-расейску, беларус страляе ў свой народ. «Трэба ахвяраваць сваім вольным часам, можа быць, рэсурсамі, але вывучыць беларускую мову і навучыць дзяцей. Мова – гэта базавы чыннік для фармавання менталітэту, нацыянальнай культуры», – падкрэсліў Юрась Беленькі.

Ці заўсёды вывучэнне мовы мае быць ахвяраю? Кацярына Кібальчыч, што распачынала праект «Мова ці кава», імкнецца зрабіць гэты працэс цікавым. «З новага года ў нас з’явілася шмат новых выкладчыкаў і вядоўцаў. Кожны з іх робіць гэты праект трошку сваім, для кагосьці гэта – модныя курсы, для кагосьці – дыскусійная пляцоўка, для кагосьці – шоу беларушчыны, хоць я лічу, што гэтыя курсы мусяць быць, як ні дзіўна, ачышчаныя ад усяго нацыянальнага» – кажа журналістка.

Глядзіце больш – у праграме «Чорным па белым».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў