У Данецкай вобласці - вайсковая тэхніка з расейскімі сцягамі (фота і відэа)


У Краматорск ўвайшлі каля 10 адзінак бронетэхнікі са сцягамі Расеі. Тэхнікай кіравалі прадстаўнікі арганізацыі афганцаў “Ніхто акрамя нас. Пра гэта паведамляе карэспандэнт LB.ua.

Акрамя гэтага, сепаратысты у Краматорску пры падтрыманні «зялёных чалавечкаў» захапілі 6 баявых машынаў пяхоты, якія ўвайшлі ў Краматорск для правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, паведамляе карэспандэнт ostro.org.

{movie}Славянск: бранетэхніка пад расейскімі сцягамі|right|15925{/movie}

Першапачаткова актывісты з Георгіеўскімі стужачкамі атачылі баявыя машыны і заблакавалі іх рух.

{movie}Сепаратысты ў Краматорску захопліваюць тэхніку|right|15926{/movie}

Потым на дапамогу да сепаратыстам прыйшлі добра ўзброеныя людзі ў камуфляжы, званыя «зялёнымі чалавечкамі». Агульнымі намаганнямі яны раззброілі БМП і адагналі іх у бок вёскі Іванаўка .

{movie}Сепаратысты акружылі тэхніку ў Краматорску|right|15927{/movie}

Войска ў Краматорску стала на бок народнага апалчэння, пішуць у інтэрнэце. Паводле Іллі Азара, былога журналіста lenta.ru, жаўнеры самі, без супраціву здалі тэхніку сепаратыстам.

СБУ апублікавала новы запіс тэлефонных размоваў паміж чальцамі дыверсійнай групы Галоўнага выведвальнага кіравання (ГРУ России) датычна блакавання падраздзяленняў узброеных сілаў Украіны і захопу будынкаў МУС.

{movie}Новы запіс тэлефонных размоваў выведкі Расеі пра дыверсіі ва Украіне|right|15928{/movie}

На плошчы ў Славянску стаяць танкі і БТР з расейскімі сцягамі, паведамляюць відавочцы. На адной з бронемашынаў напісана «КРЫМ».

Вайскоўцы, якія кіруюць тэхнікай, ладзяць мясцовым жыхарам відовішчы. Жыхары падносяць ім ваду і ежу.

{movie}Тэхнічнае прадстаўленне пад расейскім сцягам|right|15929{/movie}

МЯ, belsat.eu, паводле unian.net

Стужка навінаў