Ігар Ісаеў: Кіеў перасталі ўспрымаць усур’ёз


Анексія Крыму і сепаратысцкія акцыі на ўсходзе Украіны праклалі новыя межы, якія падзялілі ўкраінскія сем’і, распавядае ўкраінскі журналіст.

«Мая знаёмая выкладчыца з універсітэту у Запарожжы ў 2004 г. стаяла з памаранчавым шалікам, а цяпер выступае за Расею». Прычынаю такой трансфармацыі поглядаў Ігар Ісаеў называе эканамічныя праблемы. «Людзі, якія выступаюць за далучэнне да Расеі, – хутчэй за ўсё бюджэтнікі з нізкімі заробкамі», – адзначае журналіст і падкрэслівае, што ў сувязі з нерашучасцю Кіева людзі на ўсходзе Украіны страцілі давер да ўлады, менавіта таму сепаратысты не баяцца загінуць ад куляў украінскага войска. Але ў той жа час, дадае Ігар Ісаеў, «калі Кіеў адпусціць Данецк, Луганск, то можа страціць і астатнія рэгіёны». «Зялёныя чалавечкі» не спыняцца», – тлумачыць госць нашага тэлеканалу.

{movie}Ігар Ісаеў: Кіеў перасталі ўспрымаць усур’ёз|right|15912{/movie}

Глядзіце ўсю размову ў далучаным відэафайле.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў