Мэр Славянску: Іду дахаты, а насустрач – жанчына з пісталетам


Выгнаная з будынку разам з іншымі працаўнікамі гарадской адміністрацыі мэр Славянску Нэля Штэпа распавяла пра закалоты ў горадзе. Яшчэ ўдзень дыверсанты, якія не хаваюць, што прыехалі з Крыму і Расеі, трымалі закладнікаў. Паводле кіраўніцы Славянску, у горадзе пачалося марадзёрства, а зброю хто заўгодна можа атрымаць у рукі.

{movie}Мэр Славянску: Іду дахаты, а насустрач – жанчына з пісталетам |right|15911{/movie}

«Думаю, што добра ўзброеных людзей – чалавек 300. Астатнія – гэта нашыя людзі, былыя афганцы, былыя вайскоўцы, якія таксама падлучыліся да гэтай паўстанцкай арміі», – адзначыла спадарыня Штэпа.

Узброеныя баевікі прывезлі зброю з сабою ды забралі таксама ў праваахоўнікаў 400 пісталетаў і 20 аўтаматаў. Усё гэта яны раздалі мясцовым жыхарам. «Я пазаўчора іду дадому, а насустрач мне ідзе жанчына з пісталетам. Я гавару: «Ты адкуль гэта ўзяла?» А яна: «Далі мне на барыкадах».

У Славянску, паводле кіраўніцы гораду, большасць не хоча далучацца да Расеі. «На барыкадах – тысяча людзей. У мяне ў горадзе 158 тыс. чалавек. 157 тыс. людзей сёння кажуць, што хочуць быць у складзе Расеі».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў