Апетыт расце? Урад «Данецкай Рэспублікі» хоча захапіць усе дзяржаўныя ўстановы


https://youtu.be/HwZe2yTSSFU
Супраць сепаратыстаў на ўсходзе Украіны не выкарыстоўваюць бранятэхнікі, бо яе ўжываюць для выканання іншых тактычных задачаў. Прынамсі, гэтак заяўляюць у Міністэрстве абароны Украіны. Тым часам з будынку Данецкай абласной адміністрацыі, захопленага сепаратыстамі, знік герб Украіны. Яго знялі мужчыны ў чорных балаклавах і цывільнай вопратцы.

Нягледзячы на правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі будынак Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі дагэтуль застаецца пад кантролем мяцежнікаў.
{movie}Урад «Данецкай Рэспублікі» хоча захапіць усе дзяржаўныя ўстановы |right|15910{/movie}
Сепаратысты, колькасць якіх ужо больш за тыдзень застаецца нязменнаю (прыкладна 1,5–2 тысячы) не жадаюць пакідаць будынку адміністрацыі ды рыхтуюцца да ўзброенага супраціву праваахоўнікам і ўкраінскаму войску.

Тым часам блакаванне будынку адміністрацыі можа негатыўна адбіцца на сацыяльным жыцці рэгіёну. Пра гэтае заявіў кіраўнік Данецку Аляксандр Лук’янчанка. Паводле яго, калі Данецк і можа функцыянаваць адносна аўтаномна, то іншыя гарады Данецкай вобласці наўпрост залежаць ад працы адміністрацыі. Такім чынам, працяг блакавання працы адміністрацыі можа ўжо бліжэйшымі днямі пакінуць сотні тысяч жыхароў вобласці без сацыяльных выплатаў і негатыўна паўплываць на жыццядзейнасць гарадоў Данеччыны.

Мэр Данецку сцвярджае, што перамовы з прыхільнікамі гэтак званай «Данецкай Рэспублікі» працягваюцца, аднак пакуль ніякіх станоўчых крокаў з боку апошніх не заўважаецца. Акрамя таго, рада часовага ўраду самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі сёння запатрабавала ад сваіх прыхільнікаў захапіць усе дзяржаўныя структуры Данецкай вобласці, а ў прыватнасці – паштовыя службы, аэрапорты, вакзалы ды чыгуначныя станцыі.

Алесь Баразенка, Сяргей Кавалёў, Данецк, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары