Пяць рублёў да чырвонца


Беларускі рубель працягвае здаваць пазіцыі адносна долара. Камерцыйныя банкі не спяшаюцца падвышаць курсу – чакаюць турыстаў, якія прывязуць валюту на чэмпіянат свету па хакеі.

Цягам апошніх месяцаў афіцыйны курс долара вырас на 20–30 рублёў. Аднак псіхалагічны бар’ер – 10 тыс. – прайсці будзе няцяжка, долар працягне рост, тлумачыць finance.tut.by фінансавы аналітык «Alpari» Вадзім Іосуб.

На час чэмпіянату свету па хакеі рост курсу крыху запаволіцца, мяркуе аналітык «Forex Club» у Беларусі Валерый Палхоўскі. «Камерцыйныя банкі не спяшаюцца павышаць свій курс у абменных пунктах, бо чакаюць росту прапановы наяўнай валюты ў Менску. Ім было б выгадна задаволіць гэтую прапанову па больш нізкім курсе. А пасля чэмпіянату, напэўна, усё стане на свае месцы, і паслабленне беларускага рубля працягнецца», – адзначае Валерый Палхоўскі, дадаючы, што Нацбанк будзе надалей праводзіць палітыку кантраляванай дэвальвацыі.

Zrzut ekranu 2014-04-15 o 16.50.03

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў