Еўрапейскія санкцыі супраць РФ – новыя гандлёвыя нішы для Беларусі


Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей.

«Што датычыць санкцыяў супраць Расеі, то гэта не мы іх уводзілі, а еўрапейскія і амерыканскія кампаніі-партнёры. І я думаю, што гэта можа стварыць Беларусі новыя дадатковыя нішы для прасоўвання нашай прадукцыі ў Расеі – галоўнага гандлёва-эканамічнага партнёра Беларусі», – зазначыў у аўторак у Менску міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей.

Адносна падзеяў, якія адбываюцца ва Украіне, ды іх уплыву на эканоміку Беларусі, кіраўнік МЗС адзначыў, што, «вядома, мы ўлічваем гэтыя фактары». «У нас з Украінаю трохі знізіўся тавараабарот у бягучым годзе, але сальда ўвогуле станоўчае». Разам з тым міністр выказаў упэўненасць, што нягледзячы на палітычны крызіс ува Украіне Беларусь мае намер захаваць высокі ўзровень гандлёва-эканамічных адносінаў з гэтаю краінаю.

ЮВ паводле interfax.by

Стужка навінаў