Украіскае войска актывізуецца - адбілі штурмы баевікоў у Краматорску і Славянску (відэа)


Украінскія вайскоўцы адбілі атакі экстрэмістаў на лётнішчы ў Краматорску і Славянску.

Прарасейскія сепаратысты штурмавалі вайсковы аэрадром у Краматорску.

Як перадаваў карэспандэнт «Еспресо.TV», нейкі час таму ўкраінскі самалёт хацеў здзейсніць пасадку на лётнішчы, але яго абстралялі. У выніку самалёт паляцеў у бок Данецку.

{movie}Знішчальнік вядзе абстрэл лётнішча ў Краматорску|right|15908{/movie}

Пасля да лётнішча накіраваліся аўтамабілі хуткай дапамогі. Намеснік рэдактара газеты «Новости Краматорска» Андрэй Раманенка паведаміў у «Facebook’у»: «У Краматорску на аэрадроме вайна ідзе… нехта спрабуе ўзяць штурмам частку!»

З вайсковага гарнізону, які размяшчаецца побач з лётнішчам, паведамляюць, што быў штурм адміністрацыйнага будынку аэрадрому. Над месцам здарэння кружлялі самалёты, але чые яны – невядома. Штурм баевікоў удалося спыніць, падае news.liga.net.

{movie}Самалёт над вайсковым лётнішчам у Краматорску|right|15909{/movie}

Сепаратыстаў выгналі таксама з будынку Краматорскага гарадскога аддзелу міліцыі, але захопнікі разбілі там камп’ютарную тэхніку, пабілі шыбы.

Экстрэмісты паспрабавалі захапіць таксама лётнішча блізу Славянску, паведаміў дырэктар Цэнтру вайскова-палітычных даследаванняў Дмытро Тымчук.

Паводле эксперта, ахова лётнішча аказала ўзброены супраціў. На яе запыт у раён лётнішча прыбыло два баявых самалёты, якія стралялі не на паразу. Экстрэмісты адышлі.

У горад Славянск ўвайшла калона ўкраінскіх войскаў. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў «Twitter’ы» журналістка Ганна Лазарава: «У Славянск толькі што ўвайшла калона ўкраінскіх сілавікоў: каля 500 вайскоўцаў, 20 БТР-аў, 2 верталёты, некалькі аўтобусаў».

Дзеянні ўкраінскіх вайскоўцаў у Краматорску і Славянску, – чарговая фаза антытэрарыстычнай аперацыі, распачатай украінскім войскам, падае «Еспресо.TV». Сярод сепаратыстаў могуць быць параненыя і забітыя.



МЯ, belsat.eu, паводле espreso.tv, ostro.org, pravda.com.ua, liga.net

Стужка навінаў