Як перажыць пост? І навошта раздаваць мяса «іншаверцам»?


Айцец Аляксандр дае парады, як правільна падрыхтавацца да Вялікадня.

Ідзе Страсная сядміца [апошні тыдзень перад Вялікаднем. – belsat.eu]. Шмат хто з вернікаў напярэдадні Вялікадня прытрымліваўся Вялікага посту, але святар Аляксандр Верамейчык, настаяцель сталічнага прыходу ў гонар Сабору беларускіх святых распавядае, што так было не заўсёды.

– Рызыкну адкрыць вам «страшную» праўду: хрысціяне першых стагоддзяў наогул не пасціліся, а рабілі гэта толькі ў апошні тыдзень перад Вялікаднем, – кажа айцец Аляксандр. – Пасціліся толькі тыя, хто рыхтаваўся ў Вялікую суботу прыняць хрост. Потым, абмеркаваўшы сітуацыю, вырашылі: «Як жа так, браты? Яны посцяцца 40 дзён ды яшчэ і Страсную сядміцу, а мы толькі адзін тыдзень. Давайце падтрымаем братоў і сясцёр нашых хрысціянскаю любоўю!» З тых часоў гэта стала царкоўнаю традыцыяй.

Так што, браты, раздавайце мяса з вашых лядоўняў «іншаверцам». І прарвемся ў светлыя велікодныя дні, каб адчуць радасць – «Хрыстос уваскрос!». Толькі так! Бо Бог – любоў. Мы звычайна шукаем у жыцці формулаў: а як трэба, як правільна? Але хіба любоў мае формулу? Страсная – найлепшы час для таго, каб (…) здзейсніць духоўны скачок. Ну і рэабілітаваць сумленне – ачысціць яго ад таго, што было зроблена няправільна. Таму трэба адважвацца і ісці наперад, памятаючы, што «калі Бог за нас, то хто супраць нас?» – пытаецца айцец Аляксандр.

ЮВ паводле minsknews.by

Стужка навінаў