Што і на колькі падаражэе ў Беларусі на час чэмпіянату свету па хакеі?


Як падымуцца кошты на жытло, таксоўкі, кавярні – глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал».

Праграму «Асабісты капітал» можна глядзець штопанядзелак а 20:30 у наўпроставай трансляцыі на нашай старонцы або ў архіве ў закладцы «Нашыя праграмы».

{movie}Што і на колькі падаражэе ў Беларусі на час ЧС па хакеі? / “Асабісты капітал” |right|15902{/movie}

Росту коштаў падчас правядзення чэмпіянату свету па хакеі чакаюць перадусім жыхары сталіцы. Ён будзе праходзіць з 9 да 25 траўня на лёдзе «Менск-Арэны» і «Чыжоўкі-Арэны».

Каб прыцягнуць пабольш турыстаў, улады Беларусі дазволілі выдаваць замежнікам уязныя візы на падставе квітка, набытага на матч. Аднак старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Мікола Чырскі кажа: Беларусь не дачакалася турыстаў на Алімпіяду-80, не дачакаецца і цяпер.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў