Сепаратысты паведамляюць пра танкі ды БТРы ў Данецкай вобласці


Камандзір сепаратыстаў Вячаслаў Панамароў заявіў, што да гораду Славянск рухаюцца танкі і цяжкая ваенная тэхніка ўкраінскіх вайсковых частак.

У сувязі з гэтым прадстаўнікі так званай Данецкай народнай рэспублікі паведамляюць, што рыхтуюцца да абароны, але настроеныя на перамовы, бо не хочуць праліваць кроў. Гэтую інфармацыю са спасылкаю на Панамарова перадае ИТАР-ТАСС.

«Интерфакс-Украина» прыводзіць словы «каардынатара» «гарадскіх сілаў самаабароны», які прасіў не называць ягонага прозвішча. Ён кажа, што побач са Славянскам завязаўся бой, чуваць стрэлы і выбухі, а ў паселішчы Андрэеўка, якое непадалёк, гарыць будынак пасялковага савету. Пазней мэр гораду Славянску Нэля Штэпа паведаміла гэтаму інфармацыйнаму агенцтву, што ў горадзе дзеюць прарасейскія мітынгоўцы з Крыму і Расеі.

У сваю чаргу, РИА «Новости» паведамляе, што побач з горадам Краматорскам, гарадскі савет якога занялі сепаратысты, бачылі ўкраінскую ваенную тэхніку, у тым ліку БТР-ы. Гэтая інфармацыя падаецца са спасылкаю на відавочцаў.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў