Пра што размаўляюць расейскія дыверсанты ва Украіне з кіраўніцтвам з Расеі? (аўдыё)


Служба бяспекі Украіны перахапіла тэлефонныя размовы расейскіх дыверсантаў у Славянску Данецкай вобласці з іхным кіраўніцтвам.

Адпаведны аўдыёзапіс апублікавала СБУ на сваім канале на «YouTube’е».

{movie}Расейскіх дыверсанты ў Славянску размаўляюць з кіраўніцтвам з Расеі|right|15886{/movie}

На аўдыёзапісах чуваць, што некаторыя з баевікоў маюць украінскі акцэнт. Пазней высветлілася, што чалавек з гэткім акцэнтам – «намеснік» камандзіра групы «зялёных чалавечкаў», і менавіта яго просяць даць каментар расейскім медыям нібыта ад мясцовага жыхара.

«Белсат» паспрабаваў пазваніць па расейскім нумары, які вызначылі працаўнікі СБУ Украіны. Спачатку званок “скідвалі”, а потым у слухаўцы з’явілася паведамленне, што абанент часова недаступны.

«Дакументальна пацверджаныя матэрыялы Службы бяспекі Украіны сведчаць пра тое, што ва ўсходняй частцы Украіны адбываецца шырокамаштабная ваенная агрэсія Расейскай Федэрацыі», – паведамляе СБУ.

Паводле паведамлення СБУ, гэтыя групы выкарыстоўваючы цяжкае ўзбраенне, захопліваюць будынкі праваахоўных органаў, дзяржаўнай адміністрацыі; сярод задачаў групы: тэрарызаванне мясцовага насельніцтва і зрыванне перамоваў паміж Украінаю, ЗША, Еўразвязам і Расейскаю Федэрацыяй.

У ведамстве запэўнілі, што дакументуюць злачынную дзейнасць названых групаў.

МЯ, паводле pravda.com.ua, belsat.eu

Стужка навінаў