Рэферэндум аб еднасці Украіны можа прайсці разам з прэзідэнцкімі выбарамі


Украінская ўлада не супраць рэферэндуму аб федэратыўным статусе Украіны, калі парламент прыме адпаведную пастанову. Старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў упэўнены, што большасць украінцаў выкажуцца за непадзельную і ўнітарную Украіну.

Прыхільнікі федэралізацыі Украіны не вераць словам Турчынава аб магчымым рэферэндуме, абвінавачваючы новую ўладу Украіны ў зацягванні часу, каб сцягнуць у рэгіён больш войскаў.

Пытанне аб рэферэндуме «ў больш шырокім кантэксце стабілізацыі сітуацыі ва Украіне» падчас хуткай сустрэчы кіраўнікоў МЗС Расеі, ЗША, ЕЗ і Украіны ў Жэневе паабяцала разгледзець і прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

ДР, belsat.eu паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў