Як праваслаўныя і каталікі адзначылі Вербніцу (Фотарэпартаж)


На Вербніцу ў бажніцах асвячаюць аздобленыя каляровымі засушанымі кветкамі, травамі, каласкамі галінкі вярбы, што сімвалізуюць галіны пальмы, з якімі юдэйскі народ сустракаў Хрыста пры ягоным уездзе ў Іерусалім.



І праваслаўныя, і каталікі святкуюць Вербніцу ў апошнюю нядзелю перад Вялікаднем. Асвечаныя галінкі доўга захоўваюць у хаце, раней імі гналі ў поле першы выган жывёлы. Вербачкамі ўпрыгожвалі дом, іх клалі на магілы блізкіх людзей.

МЛ, фота belsat.eu

Стужка навінаў