Скончыўся тэрмін ультыматуму. Усходнеўкраінскія сепаратысты чакаюць штурму (+ відэа он-лайн)


Украінская Рада нацыянальнай бяспекі і абароны распачынае маштабную антытэрарыстычную аперацыю з удзелам узброеных сілаў на ўсходзе Украіны. Сепаратысты мелі час да 9:00, каб скласці зброю – тады ім гарантавалі недатыкальнасць.



Live streaming video by Ustream

Стрым са Славянску: ваколіцы рынку, побач з будынкамі СБУ і аддзялення міліцыі.

У нядзелю ўкраінскі спецназ адмовіўся праводзіць антытэрарыстычную аперацыю ў Славянску без бронетэхнікі. Медыі паведамляюць, што ўчора падчас супрацьстаяння загінулі чатыры асобы, у тым ліку два афіцэры СБУ. Да гораду цяпер сцягваюць вайскоўцаў і БТРы.

Сепаратысты, што захапілі будынкі Службы бяспекі Украіны ды гарадское аддзяленне міліцыі, інтэнсіўна рыхтуюцца да штурму – узводзяць барыкады, заклікаюць добраахвотнікаў далучыцца да іх.

МЗС Украіны заяўляе, што за дзеяннямі сепаратыстаў стаяць расейскія спецслужбы. 17 красавіка ведамства мае намер прадэманстраваць міжнароднай супольнасці доказы гэтага.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў