МЗС Расеі патрабуе ад прыхільнікаў "майдану" прыпыніць вайну з уласным народам


МЗС Расіі 13 сакавіка запатрабаваў ад прыхільнікаў «майдану» неадкладна спыніць вайну з уласным народам, а таксама заклікаў краіны Захаду «утаймаваць падапечных якія выйшлі з-пад кантролю» і «неадкладна пачаць сапраўдны дыялог» для хутчэйшага правядзення канстытуцыйнай рэформы.
Нагадаем, што сёлета Расея прапанавала Украіне рэформу па федэралізацыі.
Тым часам адхілены ад пасады прэзідэнта Віктар Януковіч просіць ваеннаслужачых Украіны не выконваць «злачынныя загады» і не страляць ва ўкраінскі народ.
Падчас свайго выступу ў Растове-на-Доне ў нядзелю ўвечары ён таксама заявіў, што «Украіна адной нагой ўступіла ў грамадзянскую вайну».
Стужка навінаў