Украіна дакажа свету дачыненне РФ да сепаратысцкіх правакацыяў


У Міністэрства замежных справаў Украіны ёсць усе неабходныя доказы датычнасці спецслужбаў Расеі да сепаратысцкіх правакацыяў і захопу дзяржаўных устаноў на ўсходзе Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве МЗС Украіны.

У ведамстве паабяцалі прэзентаваць гэтыя доказы міжнароднай супольнасці 17 красавіка ў Жэневе.

«Ва ўсходніх абласцях Украіны расейскія спецслужбы і дыверсанты пачалі пераход да шырокамаштабнай сепаратысцкай аперацыі з мэтаю захопу ўлады, дэстабілізацыі становішча з пагрозаю для жыцця грамадзянаў Украіны, а таксама з мэтаю аддзялення гэтых рэгіёнаў ад нашай дзяржавы», – гаворыцца ў дакуменце.

У ведамстве нагадалі, што, «абараняючы жыццё людзей, тэрытарыяльную цэласнасць і бяспеку дзяржавы, Савет нацыянальнай бяспекі ды абароны Украіны прыняў рашэнне ажыццявіць антытэрарыстычную аперацыю супраць разгорнутага замаху на ўкраінскую дзяржаву». Больш ТУТ.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў