ТОП 30 цытатаў Януковіча


Пра ўладу, якую захапілі «прафашысцкія малойчыкі», унука, занесенага ў люстрацыйны спіс, і Дмытро Яраша з «Правага сектару», які нібыта выклікае жах у грамадзянаў Ізраілю.

1. Я маю намер працягнуць барацьбу за будучыню Украіны.

2. Ніхто мяне не зрынуў. Я вымушаны быў пакінуць краіну пад пагрозаю жыцця і жыцця сваіх блізкіх.

3. Ва Украіне ўладу захапілі нацыяналістычныя прафашысцкія малойчыкі, якія рэпрэзентуюць абсалютную меншасць ва Украіне.

4. Правесці непрадузятае расследаванне акцыяў гвалту.

5. Узброеныя людзі мусяць сысці з вуліцы.

6. Ахвяры – гэта вынік безадказнай палітыкі Захаду, які патураў Майдану.

7. Вярхоўная Рада нелегітымная.

8. Яраш, Парубій, Цягнібок – гэта людзі, якія прапагандуюць гвалт, а ў Ізраілі яны выклікаюць жах.

9. Цяжка сёння падабраць словы, якім чынам фармуецца сёння ўлада і хто сёння прыходзіць да ўлады.

10. Сорамна. Я хачу папрасіць прабачэння, перш за ўсё, перад ветэранамі ды ўкраінскім народам за тое, што адбылося ва Украіне, за тое, што ў мяне было недастаткова сілаў утрымаць стабільнасць і дапусціць тое беззаконне, які цяпер робіцца ў краіне.

11. Я нікуды не бег. Я з Кіева пераехаў у Харкаў. Мяне абстралялі з аўтаматычнай зброі. Машыну, якая мяне прыкрывала, абстралялі з усіх бакоў.

12. Я верыў у прыстойнасць замежных пасярэднікаў. Пагадненне было досыць супярэчлівае і складанае. Я яго падпісаў, яго падпісалі лідары апазіцыі. Яно было вельмі важнае. Яно прадугледжвала, што апазіцыя і радыкальныя сілы мусілі раззброіцца і вызваліць захопленыя тэрыторыі.

13. Узброеныя людзі грамілі дамы, культавыя ўстановы, святыні, людзей рабавалі ды здзекаваліся на вуліцы, і гэта працягваецца і цяпер.

14. Лётчыкі – яны законапаслухмяныя людзі… іх папярэдзілі.

15. Нават малодшага ўнука занеслі ў спіс людзей, якіх трэба люстраваць.

16. Я ў Растове, бо ў мяне недалёка тут ад Растова жыве стары сябар.

17. Тое, што адбываецца ў Крыме, – натуральная рэакцыя. Крымчукі не жадаюць падпарадкоўвацца нацыяналістам і бандэраўцам.

18. Як дзейны прэзідэнт Украіны хачу заявіць, што Крым мусіць заставацца ў складзе Украіны.

19. Любыя ваенныя дзеянні ў такой сітуацыі недапушчальныя, і я не збіраюся звяртацца за ваеннага падтрымання.

20. Я вярнуся ва Украіну, калі будуць выкананыя ўмовы маёй бяспекі ды маёй сям’і.

21. Хачу папрасіць прабачэння ў тых, хто пацярпеў. Калі б я цяпер быў ва Украіне, я б пакланіўся кожнаму. Незалежна ад таго, хто з якога боку барыкадаў стаяў.

22. Мяне не проста падманулі, мяне цынічна падманулі. Але не мяне падманулі, а падманулі ўкраінскі народ.

23. У Расею я трапіў дзякуючы патрыятычна настроеным афіцэрам, якія мне дапамаглі захаваць жыццё.

24. У мяне няма ніякай уласнасці за мяжою і рахункаў замежных. Усё, што ў мяне было, – задэклараванае.

25. Я не суддзя. Няхай Гасподзь Бог іх рассудзіць, хто цяпер і як сябе паводзіць у Кіеве. Я не асуджаю людзей, якія пад руляю прымалі рашэнні, палілі іхныя дамы, пагражалі сем’ям.

26. Украіна – наш стратэгічны партнёр. Была, ёсць і будзе.

27. Пераддэфолтавы стан – гэты стан у нас з’явіўся пасля таго, як ва Украіне пачалася дэстабілізацыя і калі Украіна страціла такога стратэгічнага партнёра, як Расея.

28. Цяпер я ўскладаю поўнаю адказнасць на тых, хто прывёў нашую краіну да катастрофы. Гэта яны вінаватыя. І бачныя, і не бачныя. Прадстаўнікі Захаду і ЗША, якія апекавалі Майдан, – гэта яны нясуць адказнасць.

29. Выбары 25 траўня – незаконныя, і я браць удзелу ў іх не буду.

30. Першае. Хачу папрасіць прабачэння ўва ўсіх, хто пацярпеў і пакутуе. Другое. Усё што я змагу зрабіць, буду рабіць да канца свайго жыцця, каб быць з народам Украіны. Не з падонкамі гэтымі, нацыяналістамі ды бандэраўцамі, а з народам Украіны… Праўда абавязкова пераможа.

Паводле інфармацыі «Espreso.tv», якое спасылаецца на свае ўласныя крыніцы, сепаратысцкія рухі на ўсходзе Украіны фінансуюцца беспасярэдне Віктарам Януковічам. Паводле ўкраінскага каналу, экс-прэзідэнт траціць на дэстабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне каля $ 500 тыс. у дзень. Падрабязнасці пра то, што адбываецца ва ўсходняй Украіне, чытайце і глядзіце тут.

ЮВ паводле hubs.com.ua, espreso.tv

Стужка навінаў