Беларускія анархісты. Што гэта за людзі і якія ў іх ідэі?


Мама – анархія, тата – шклянка партвейну, бацька Махно, Гуляйполе, «чорная гвардыя» і чамусьці вуліца Крапоткіна ў Менску – гэта, бадай, усё, з чым у беларусаў асацыююцца анархісты. Чаму ж улады лічаць іх сваймі ворагамі – у «Размове Калінкінай» з былым палітвязнем Аляксандрам Францкевічам.
{movie}Беларускія анархісты. Што гэта за людзі і якія ў іх ідэі? Францкевіч у “Размове Калінкінай” |right|15866{/movie}
«Раней можна было сказаць, што анархісты ў большасці – студэнты. На гэты момант так не скажаш», – адзначыў былы палітзняволены. Паводле яго, цяпер былыя студэнты ўжо працуюць і маюць сем’і.

Часта анархізм успрымаюць як хаос, але гэтае слова мае грэцкае паходжанне і абазначае безуладдзе, падкрэсліў Аляксандр.

Цяпер за кратамі застаюцца тры анархісты – Мікалай Дзядок, Арцём Пракапенка ды Ігар Аліневіч. Яўген Васьковіч, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме за спробу падпалу ў 2010 годзе будынку Бабруйскага КДБ, не лічыць сябе анархістам. Толькі некаторых з іх Захад прызнае палітвязнямі.

А як анархісты ставяцца да гвалту? «Я прымаю такія дзеянні [гвалт – belsat.eu] супраць тых, хто гвалт выкарыстоўвае ў сваёй штодзённай працы. Я не прымаю гвалту супраць звычайнага чалавека ці нават калі ён толькі выпадкова пацярпіць, – я гэтага не прымаю», – адзначыў былы палітвязень. Паводле яго, калі чалавек мае за сэнс існавання толькі гвалт, то яго можна таксама спыніць гвалтам.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu
https://youtu.be/OqA1lNBHQiY

Глядзі таксама
Каментары