Чаму страшныя «бандэраўцы» не спалілі лецішча расейскага прагандыста ў Крыме?


Паводле расейскага журналіста Дзмітрыя Кісялёва, што займаецца прапагандаю патрэбных расейскім уладам поглядаў, жыццё ў Кіеве пад лозунгам «Украіна – гэта Еўропа» становіцца ўсё больш архаічным. Ежу на шведскім стале для прыхільнікаў Еўрамайдану Кісялёў назваў «асарці па-еўраінтэгратарскі».

«Тут ён [Кісялёў – belsat.eu] яшчэ не падманвае, – адзначыў рэжысёр Юрый Хашчавацкі ў размове з Крумкачом. – У Крамлі на прыёмах, сапраўды, кормяць нашмат лепш».
{movie}Праграма “Тэатр ваенных дзеянняў” пра расейскага тэлежурналіста Дзмітрыя Кісялёва|right|15862{/movie}
Адзіны ж чалавек, якога мае баяцца Кісялёў, – гэта ён сам, бо яшчэ 15 гадоў таму казаў нібы пра сябе цяперашняга: «Журналіста нельга аддзяліць ад этыкі, але людзей, якіх вы бачыце на экранах, нельга назваць часта журналістамі, часта гэта агітатары. Гэта праблема публікі, якая глядзіць на экран, і мусіць зразумець, хто перад ёю – журналіст ці агітатар».

Прыстойны быў чалавек, адзначыў вядоўца, толькі сапсавала яго кватэрнае пытанне. Сваё лецішча Кісялёў даўно мае ў Кактэбелі ў Крыме, і чамусьці страшныя «бандэраўцы», пра якіх Кісялёў расказвае з тэлеэкрану, гэтага лецішча не спалілі.

Больш – у выданні «Тэатр ваенных дзеянняў», якое можна глядзець у эфіры «Белсату» ды ў анлайн-трансляцыі на нашым сайце ў аўторкі і чацвяргі а 20:25, а таксама – у архіве праграмаў.

МЯ, belsat.eu
https://youtu.be/eg9jmQGzZwg

Глядзі таксама
Каментары