Змагара за правы вязняў арыштавалі паводле крымінальнага абвінавачання


Дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформ інавэйшн» Андрэй Бандарэнка перабывае ў СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Менску. Яму выставілі абвінавачанні.

Паводле сайту «Платформ інавэйшн», праваабаронцу арыштавалі яшчэ 1 красавіка. Яго вінавацяць у злачынстве паводле артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства). Следства працягваецца. Яго вядуць працаўнікі Кастрычніцкага раённага аддзелу Следчага камітэту ў горадзе Менску.

«Платформ інавэйшн» працуе ў звычайным рэжыме. Арганізацыя займаецца правамі чалавека ў месцах пазбаўлення волі. Дзякуючы ёй шэраг гучных справаў, якія замоўчвалі адміністрацыі гэтых установаў, трапілі ў прэсу. Чальцоў «Платформ інавэйшн» неаднаразова пераследавалі ўлады.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў