НАТО апублікавала здымкі расейскіх войскаў на мяжы з Украінаю


Паводле Паўночнаатлантычнага альянсу, на мяжы перабываюць каля 40 тыс. расейскіх жаўнераў. Генштаб РФ называе здымкі з космасу падробкаю.

У сваю чаргу дырэктар украінскага Інстытуту трансфармацыі грамадства Алег Саскін лічыць, што Расея можа здзейсніць напад на Украіну праз 48 гадзінаў.

{movie}15 красавіка Расея нападзе на Украіну|right|15843{/movie}

«Субота і нядзеля, 12 і 13 красавіка, будуць вельмі важныя, вырашальныя. Калі ўлада не верне сабе будынак Абласной адміністрацыі ў Данецку і СБУ ў Луганску, то ў суботу і нядзелю будуць праходзіць лакальныя канфлікты, а ў ноч з нядзелі на панядзелак, калі ўсё пойдзе паводле сцэнару Пуціна, ён мае ажыццявіць ўварванне ў гэтыя дзве вобласці і захапіць іх», – зазначыў эксперт падчас размовы ў студыі «Ukrlife.tv».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў