«Мы не атрымалі адказу на галоўнае пытанне: чаму гэты тэракт адбыўся і якія былі матывы?»


Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць, што тэракт у менскім метро застаўся для большасці беларусаў загадкаю і раскалоў грамадства.

«Для людзей гэты тэракт застаўся нечым незразумелым. Гэта нечым нагадвае тое, што адбылося на Нямізе ў 1999 годзе [трагедыя на Нямізе – масавая таўкатня напрыканцы піўнога свята ў Менску 30 траўня 1999 года, зладжанага кампаніяй «Аліварыя» – belsat.eu]… Чаму Канавалаў здзейсніў гэты тэракт? Мы не атрымалі адказу на гэтае пытанне», – падкрэслівае праваабаронца.

{movie}Вялянцін Стэфановіч, праваабаронца: Для беларусаў гэты тэракт застаўся нечым незразумелым |right|15838{/movie}

Таксама Стэфановіч звяртае ўвагу на вельмі моцны ўплыў гэтай трагічнай падзеі на грамадскую думку адносна праблемы смяротнага пакарання. «Калі толькі здарыўся гэты тэрарыстычны акт, прыхільнікаў смяротнага пакарання ў Беларусі стала значна болей. А грамадства раскалолася на дзве часткі. Шмат з тых, хто выступае за адмену смяротнага пакарання, кажуць, што ў выпадку Кавалёва і Канавалава яны супраць, але ў іншых выпадках яны за выкарыстанне смяротнага пакарання», – тлумачыць Валянцін Стэфановіч.

{movie}Вялянцін Стэфановіч, праваабаронца: Пасля тэракту прыхільнікаў смяротнага пакарання стала больш |right|15837{/movie}

Выбух у менскім метрапалітэне адбыўся на станцыі «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года а 17:56 паводле менскага часу. 15 асобаў загінулі, больш за 200 пацярпелі.

На пачатку следства было выстаўленае некалькі палітычных версіяў прычынаў тэрарыстычнага акту. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі назваў тры версіі: дэстабілізацыя абстаноўкі, помста экстрэмісцкіх арганізацыяў і дзеянні псіхічна нездаровага чалавека. Кіраўнік краіны нават не выключаў, што тэракт мог быць зарганізаваны звонку, але пазней следства арыштавала Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава. Абодвух суд прызнаў вінаватымі і асудзіў да смяротнага пакарання.

Даведацца больш пра гэтыя трагічныя падзеі вы можаце з дакументальнага фільму «Белсату» «Страх у краіне спакою».

{movie}Страх у краіне спакою, дак. фільм |right|15839{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў