Выйшла новая кружэлка „Акутэ”


“Рэальнасць і сны” ад “Акутэ”. Магілёўская каманда прэзентавала сваю трэцюю кружэлку на старонцы мультылэйблу “Пяршак”. Сярод 11-ці кампазіцыяў – два кавэры: на песні гурта “Ulis” “Як на далоні” ды “Марнатраўны сын”.

Наагул жа “Акутэ” не здрадзіла сабе: трыа застаецца ў лірычна-меланхалічным настроі. Гэтымі хвілінамі музыкі прэзентуюць альбом у сталічным клубе “Рэпаблік”. 25-га і 26-га красавіка – канцэрты “Акутэ” ў Горадні ды Берасці.

Іншыя тэмы: у Менску выступіў Сяргей Пукст. У Аўстрыі паказалі выставу, прысвечаную Украіне. У Гомлі можна паглядзець на цмокаў і герояў „Гэры Потэра”.

Марына Вашкевіч, Сяргей Будкін, belsat.eu

Стужка навінаў