Ці за выбух у метро пакаралі вінаватых?


Што менчукі памятаюць пра выбух у менскім метро ды ці лічаць, што віна пакараных за тэракт была даказанай, запыталіся карэспандэнты «Белсату» ў 3-юю гадавіну здарэння.

Некаторыя з апытаных прызналіся, што ў метро праз выбух загінулі іхныя знаёмыя. Большасць прызнаецца, што тэракт іх моцна напалохаў 3 гады таму. Шмат хто сумняецца, што за тэракт пакаралі сапраўды тых, хто яго здзейсніў. «Хацелася б верыць, што затрымалі тых, але для мяне асабіста не зразумела – затрымалі вельмі хутка. Калі гэта сапраўды тыя людзі, то гэта цудоўна, што ў нас так добра працуе міліцыя, добра працуе дзяржава», – адзначыла маладая спадарыня.

{movie}Ці за выбух у метро пакаралі вінаватых? |right|15836{/movie}

У выніку выбуху ў менскім метро, які адбыўся 11 красавіка 2011 года, загінулі 15 асобаў, 315 – пацярпелі, з іх цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымалі 32 асобы.

Фактычна праз суткі, увечары 12 красавіка,затрымалі падазроных – 25-гадовых нарадзінцаў Віцебску Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Апроч абвінавачання ва ўчыненні тэракту ў метро, потым іх абвінавацілі ў выбухах у Віцебску ўвосень 2005 года і ў Менску 4 ліпеня 2008 года.

Крымінальную справу аб тэракце ў метро разглядаў Вярхоўны суд. Канавалаў у ходзе працэсу сваю віну прызнаў цалкам. Кавалёў замешанасць ува ўсіх трох выбухах адмаўляў, а таксама заявіў, што ў ходзе дасудовага расследавання агаварыў сябе і Канавалава пад ціскам следства. Суд прыгаварыў абодвух да смяротнага пакарання.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў