Прыгажуні мераліся грацыяй. Былі нацыянальныя строі ды гімн БРСМ (фота)


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў беларускі адборачны тур ХХIII Міжнароднага конкурсу грацыі ды артыстычнага майстэрства паміж ВНУ «Каралева Вясна – 2014».

Канкурсанткі дэфілявалі 10 красавіка ў вечаровых і нацыянальных строях, дэманстравалі свае танцавальныя, песенныя і акторскія здольнасці. На кокурсе выступіў таксама гурт дзявочы “Байсіці”, які выканаў гімн БРСМ.

Гурт „Байсіці” – лаўрэат прэміі БРСМ у галіне мастацтва за стварэнне твораў, што развіваюць нацыянальную культуру. Відэа адной з песняў гурта:

{movie}Гурт “Байсіці”, творчасць якога, паводле БРСМ, развівае нацыянальную культуру|right|15835{/movie}

Карону атрымала студэнтка 2-га курсу эканамічнага факультэту Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту Ганна Мядзелец. Яна будзе браць удзел ад краіны ў міжнародным фінале конкурсу, які ўпершыню пройдзе ў Расеі.

Разам з Ганнаю Мядзелец Беларусь у фінале «Каралевы Вясны – 2014» будуць рэпрэзентоўваць уладальніцы тытулаў «Першая віцэ-міс» Марына Цундэр, студэнтка 3-га курсу юрыдычнага факультэту Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Пушкіна, і «Другая віцэ-міс» Анастасія Капцюг, студэнтка 3-га курсу факультэту прадпрымальніцтва і кіравання Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэту.

Усяго за карону ў творчых ды інтэлектуальных конкурсах беларускага фіналу змагаліся 15 удзельніц – пераможцаў тураў у ВНУ і рэгіянальных конкурсаў «Каралева Вясна».

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў