NATO апублікавала здымкі расейскіх войскаў на мяжы з Украінаю


Штаб вярхоўнага галоўнакамандуючага Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Еўропе апублікаваў спадарожнікавыя здымкі расейскіх вайсковых падраздзяленняў на мяжы з Украінаю.

Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO Філіп Брыдлаў (Philip Breedlove), напісаў у «Тўітэры», што «расейскія войскі блізу Украіны цалкам абсталяваныя і здольныя да ўварвання».



Паводле ацэнак NATO, у непасрэднай блізкасці з Украінаю налічваецца каля 35–40 тысячаў расейскіх вайскоўцаў.

На фоне абвастрэння становішча, NATO накіроўвае ў Чорнае мора свае караблі ды фарсіравана нарошчвае сваю ваенна-марскую прысутнасць у рэгіёне. Таксама Альянс робіць часцейшыя аблёты самалётамі АВАКС Румыніі ды Польшчы ў мэтах атрымання інфармацыі пра сітуацыю ўва Украіне.

ДР, belsat.eu паводле www.aco.nato.int

Стужка навінаў