Хто кантралюе Данецк?


У Данецку пакуль захоўваецца статус-кво паміж сепаратыстамі і прадстаўнікамі афіцыйнага Кіева. Адмысловы карэспандэнт “Белсату” Алесь Баразенка прайшоў у захоплены сепаратыстамі будынак абласной адміністрацыі.

Калючы дрот, брукаванка,дручкі ды кактэйлі молатава. Актывісты , якія ўтрымліваюць будынак данецкай абласной адміністрацыі рыхтуюцца да сілавога супраціву праваахоўнікам.

{movie}Хто кантралюе Данецк? Рэпартаж з месца падзеяў |right|15813{/movie}

Інфармацыя пра падрыхтоўку супраць сепаратыстаў сілавой аперацыі, цягам апошніх содняў з’яўлялася ўжо два разы. Штурму чакалі мінулай ноччу ды сёння а 12-й гадзіне дня. Аднак ніякай актыўнасці сілавікоў ў цэнтры Данецку заўважана не было.

Пратэстоўцы, якіх зараз ля будынку адміністрацыі каля двух тысячаў чалавек, умацоўваюць барыкады аўтамабільнымі апонамі, дошкамі ды кавалкамі арматуры. Патрабаванні ранейшыя: далучэнне Данбасу ды усходняй Украіны ў склад Рассеі.

Афіцыйны ж Кіеў настроены рашуча ды абяцае навезці парадак у мяцежных рэгіёнах ўжо ў бліжэйшы час.

Да сканчэння тэрміну ультыматуму, які міністр унутраных справаў даў данецкім пратэстоўцам, засталіся лічаныя гадзіны. Чакаецца, што спроба сілавога вызвалення будынку Данецкай абласной адмінітрацыі можа адбыцца ўжо сёння ночу.

Алесь Баразенка, Сяргей Кавалёў. Белсат, Данецк

Стужка навінаў