Выдаўца Ігара Логвінава ўзнагародзілі прэстыжнаю прэміяй


Не даюць працаваць у Беларусі, але цэняць за мяжой – стандартны ўжо сцэнар гэтым разам рэалізаваўся для Ігара Логвінава. Выдавец, якому перыядычна перашкаджалі ў нас і ў якога ў выніку забралі ліцэнзію, атрымаў прэстыжную прэмію ў Лондане.

Прэмія Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў уручаецца за мужнасць у адстойванні свабоды выказвання і свабоды друку. Заснавальнікі прэміі адзначылі, што ў выдавецтве выйшла больш за 700 выданняў, прысвечаных культуры ў шырокім сэнсе слова. Узнагароду за спадара Логвінава атрымала ягоная дачка. Сума прэміі – 10 тысяч швейцарскіх франкаў.

{movie}Агляд падзеяў культуры (10.04.2014)|right|15816{/movie}

Ігар Логвінаў абяцае, што прыкладзе ўсе высілкі, каб працягнУць выдавецкую дзейнасць. У кастрычніку 13-га года Міністэрства інфармацыі забрала ліцэнзію выдавецтва. Афіцыйная прычына – тое, што выдавецтва Логвінаў надрукавала альбом “Беларусь Прэс-Фота – 2011” – экстрэмісцкі з гледзішча ўладаў.

Іншыя навіны: Паліна Рэспубліка адзначыла 20-годдзе на сцэне. Кампанія “Будзьма!” высветліла, як паўплываць на Менск. Галасісты святар з Ірландыі сабраў 3 млн праглядаў на партале “YouTube”.

Марына Вашкевіч, агляд падзеяў культуры

Стужка навінаў