Расею ў Еўропе пазбавілі права голасу, але захавалі паўнамоцтвы


У дачыненні Крамля пашырылі спіс санкцыяў. Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) выключыла расейскую дэлегацыю з усіх кіроўных органаў і пазбавіла права голасу да канца года – у адказ на далучэнне Крыму.

Анексію Крыму Расеяй у рэзалюцыі назвалі «ўзброенай акупацыяй» украінскай тэрыторыі. Асамблея мяркуе, што сваймі дзеяннямі Масква паставіла пад пагрозу стабільнасць і мір у Еўропе.

Дэлегаты ад Расеі таксама не змогуць працаваць у кіроўных структурах Асамблеі ды ўдзельнічаць у назіранні за выбарамі.

За такі варыянт рэзалюцыі прагаласавалі 145 чальчоў ПАРЕ. 21 былі супраць і 22 устрымаліся.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў