Карэспандэнта "Белсату" збілі ў Данецку


Усе асаблівасці неспакойнага Данецку зазнаў карэспандэнт “Белсату” Алесь Баразенка. Пасля таго, як ён зняў тэлесюжэт, на яго напалі ды збілі.

Калі карэспандэнт Алесь Баразенка здымаў сюжэт для незалежнага тэлеканалу каля будынку Данецкай абласной адміністрацыі, яго словам, якія журналіст прамаўляў перад камераю, прыслухоўваліся падазроныя маладзёны. «Ім, напэўна, нешта не вельмі спадабалася, і яны пачалі за мною сачыць», – распавёў журналіст. Праз некаторы час маладзёны насціглі Алеся ды нанеслі некалькі ўдараў у жывот. Яны білі таксама ў твар ды рассеклі прадстаўніку «Белсату» вусны.

{movie}Карэспандэнта “Белсату” збілі ў Данецку|right|15796{/movie}

Каля будынку Данецкай абласной адміністрацыі працягваецца мітынг. Усе чакаюць штурму, ходзяць чуткі, што ў Данецк рухаюцца войскі, але пацверджання гэтаму няма. «Што тычыцца настрояў у самім горадзе, то яны неадназначныя. Шмат людзей кажуць пра тое, што яны незадаволеныя цяперашнімі ўладамі ў Кіеве, але далёка не ўсе гатовыя дзеля гэтага перайсці на бок Расеі, хоць, вядома, і такія ёсць», – адзначыў карэспандэнт.

{movie}Здымачную групу «Белсату» правяралі ў Данецку больш за 10 разоў цягам гадзіны |right|15806{/movie}

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў