Родныя героя Майдану кажуць, што іх маглі падмануць збіральнікі грошай


Бацькі беларуса Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў на Майдане, падазраюць тых, хто збіраў грошы на дапамогу сям’і, у махлярстве. Бацькі запэўніваюць, што атрымалі толькі $ 2 тыс. дапамогі, хоць ім казалі пра значна большыя сумы.

Сябры Міхаіла Жызнеўскага збіралі грошы на дапамогу ягонай сям’і ў Белай Царкве, дзе жыў беларус, і ў іншых месцах Украіны. З адной сабранай сумы памерам 26 тыс. грыўняў аплацілі выдаткі на пахаванне і транспартаванне цела загінулага з Украіны ў Беларусь, а частку аддалі сям’і, падкрэсліў грамадскі актывіст з Гомля Андрэй Стрыжак.

{movie}Бацькі героя Майдану кажуць, што іх маглі падмануць збіральнікі грошай |right|15795{/movie}

Іншую суму на 32 тыс. грыўняў сабралі актывісты ў самой Белай Царкве, але, як сцвярджае адзін са збіральнікаў, тыя грошы былі скрадзеныя. Актывіст, аднак, скампенсаваў частку гэтых грошай са сваіх уласных ашчаджанняў, якія і ўвайшлі ў суму $ 2 тыс., перададзеную сям’і Міхаіла.

Улады Украіны, нягледзячы на дэкларацыі аб фінансавай дапамозе, не маглі падтрымаць сям’ю Міхаіла, бо яны – не рэзідэнты Украіны. Аднак, паводле спадара Стрыжака, грошы могуць перадаць праз фонд Рэната Ахметава.

«У выпадку, калі ідзе ручны збор сродкаў, то, безумоўна, тыя людзі, якія займаюцца гэтым зборам, мусяць мець даволі высокі маральны аўтарытэт у тым асяродку, дзе яны робяць гэты збор», – заўважыў актывіст.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў