Кім Чэн Ын жыўцом спаліў міністра грамадскай бяспекі з агнямёта


Паўночнакарэйскі дыктатар абвесціў чыноўніка ворагам народу за блізкія адносіны са сваім дзядзькам.

Лідар Паўночнай Карэі пакараў смерцю міністра грамадскай бяспекі О Санг-Хон,абстраляўшы яго з агнямёта, і распусціў Міністэрства грамадскай бяспекі. Разам з міністрам пакаралі яшчэ 10 высокапастаўленых чыноўнікаў. Пра гэта паведамляе выданне «The Chosun Ilbo».

Кім Чэн Ын абвінаваціў чыноўніка ва ўтойванні карупцыі ды блізкіх стасунках з пакараным летась годзе дзядзькам Кім Чэн Ына. Чанг Сонг Тхэка пакаралі смерцю ў снежні 2013-га за дзяржаўную здраду і «распусныя паводзіны», скарміўшы галодным сабакам. Тады Кім Чэн Ын пакараў смерцю амаль ўсіх ягоных сваякоў разам з маленькімі дзяцьмі.

ДР, belsat.eu паводле dailymail.co.uk

Стужка навінаў